Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.10.2019

Спаборніцтвы

Субота: ад піянербола да “залатой скакалкі”

Масавай стала субота 12 кастрычніка, бо яна была другая па ліку ў гэтым месяцы. А значыцца усіх сабраў Дзень здароўя і спорту, у праграме якога на гэты раз былі рухомыя гульні. Дзве каманды пад умоўнай назвай “Аранжавыя вікінгі”, якую набраў Лабэцкі Ігар, і “Зялёныя вікінгі”, капітанам якой стаў Падворны Валера, дэканстравалі свае спрыт, хуткасць і вынослівасць. Лаўкі спартзалы таксама былі занятыя гледачамі і балельшчыкамі.

Першай гульнёй быў піянербол. Умовай стала гульня да 15 ачкоў. У ёй перамога з невялікай перавагай дасталася “зялёным”. Другая гульня “Перастрэлка” запатрабавала ўжо большай сканцэнтраванасці і нават матэматычнай дакладнасці. Яе сутнасць заключалася ў перакідванні двух мячоў, пры гэтым абодва з іх не павінны аказацца на адным баку сеткі. І зноў лепшымі стала каманда “зялёных”. На першы погляд жорсткая, але так палюбіўшаяся ўсім гульня “Паляўнічыя і качкі” прызнала поўнымі фаварытамі каманду Падворнага Валеры. Вельмі ж ужо няпроста прыйшлося камандзе сапернікаў, каб “падстрэліць апошнюю качку”, якой стала Клачок Ліза, бо для гэтага спатрэбілася ўдвая больш часу, чым пайшло на “паляванне”, калі “аранжавыя” былі самі “здабычай”.

Ні ў кога не быў у гэты дзень сапсавана настрой. Ніхто не пакінуў залу, бо наперадзе чакала новае выпрабаванне: старт міжнароднай акцыі па роўп-скіпінгу “На спорце”. Менавіта ў гэты дзень першыя ўдзельнікі дэманстравалі свае здольнасці скакуноў цераз скакалку. Лепшымі ў гэту суботу сталі, і адпаведна, званне “Залатой скакалкі” атрымалі: І месца– Лабэцкі Ігар з вынікам 42 разы, ІІ месца– Кірпіч Дзіма ( 36 разоў), Падворны Ілья ( 35 разоў). Самай малодшай удзельніцай стала Смаляк Паліна, якая паказала неблагі вынік сярод старэйшых сяброў.

Час, праведзены ў гэты суботні дзень у школе, праляцеў імгненна і быў напоўнены толькі пазітыўнымі эмоцыямі.

Фотоматериалы

Разделы сайта