Важным фактарам выхавання грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы з’яўляецца праца школьных музеяў ўстаноў адукацыі. Менавіта музеі даюць магчымасць сфарміраваць у вучняў дзяржаўную ідэалогію, выхоўваць такія якасці як духоўнасць і патрыятызм, прывіваюць цікавасць да краязнаўства і турызму.
Любіць сваё – зусім не значыць
Чужое ганіць, адмаўляць,
Вось за чужым свайго не бачыць,
Не вывучаць, не шанаваць –
Злачынствам будзе без сумнення
Бо ёсць такі закон жыцця;
Шануй чужое аж да пакланення,
Сваё любі да самазабыцця .
П.Бітэль
Пад такім дэвізам на базе ДУА “Вялікадолецкая сярэдняя школа імя П.У.Броўкі Ушацкага раёна” гасцінна адчыніў свае дзверы ў 2004 годзе ў лютым месяцы на падставе пратакола №3 педсавета ад 16.01.2004 года, загад №11 ад 14.02.2004 года гісторыка – краязнаўчы музей “Вялікадолецкая святліца”.
Мэта:
* пашырыць, паглыбіць і накапіць веды пра гісторыю, культуру і фальклорную спадчыну сваёй радзімы;
* стварэнне сістэмы і неабходных умоў для выхавання патрыятызму як духоўнай асобы грамадзяніна.
Задачы:
*выхаваць цікавасць да традыцый і звычаяў жыхароў раёна;
*фарміраваць духоўны свет вучняў, як патрыётаў сваёй радзімы; *прывіваць вучням цікавасць да падзей ваеннага часу.
Асноўныя накірункі дзейнасці музея:
- культурна – асветніцкая дзейнасць;
- пошукавая і даследчая дзейнасць;
- экскурсійная дзейнасць;
Асноўную працу ажыццяўляе актыў і савет музея, якія каардынуюць дзейнасць вучняў, кіруюць усёй яго працай. На паседжанні савета музея вырашаюцца ўсе выхаваўчыя моманты працы.Складзены план работы музея на І – ІІ паўгоддзе з улікам музейных экспазіцый.Створана экспедыцыйная група па збору матэрыялаў і экспанатаў для музея. Праведзена шмат экспедыцый, вандровак, экскурсій не толькі па навакольных вёсках, але і па абласных цэнтрах краіны:г.Мінск,г.Віцебск, г.Полацк, Мірскі замак, Несвіжскі палаца – паркавы комплекс.
Першы раздзел
“З гісторыі школы”. Экскурсаводы музея раскажуць вам пра гісторыю стварэння і развіцця Вялікадолецкай школы з канца 19 стагоддзя і па сучасны час.
Захоўваюцца ў музеі ўнікальныя экспанаты – школьныя часопісы “Школа і жыццё “, якія выдаваліся школьнай рэдкалегіяй з 1963 года па 1973 год.
Презентація
раскрыть » / « свернуть