Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.10.2019

Акцыя "Чысты лес"

  19 кастрычніка, сустрэўшы ў лясным масіве Ціханавіч, так называюць жыхары Вялікіх Долец свой лясок, шумную кампанію маладых людзей з мяшкамі, на першы погляд, ўсё гэта не выклікала б здзіўлення, каб гэта быў грыбны перыяд. Але ж зараз?.. Усё проста– гэта былі школьнікі, якія далучыліся ў сонечны суботні дзень да рэспубліканскай акцыі “Чысты лес”. Закончыўся не толькі грыбны перыяд, але і масавы перыяд пікнікоў і выхадных на ўлонні прыроды, які, на жаль, пакінуў пасля сябе сляды чалавечых бескультурных паводзін у прыродзе: пляшкі, пакеты і іншае смецце. Таму аб’яўленая акцыя стала неабходным мерапрыемствам, каб падтрымаць малую радзіму ўсё ж заставалася чыстай і прыгожай. На чале з настаўнікам геаграфіі Жук А.М. 15 валанцёраў у гэты дзень за вельмі кароткі час запоўнілі мяшкі ўсім тым, чаго не павінна быць у лесе. Менавіта ўсё гэта перакачавала ў кантэйнеры, прызначэнне якіх, як паказвае практыка, ведае не кожны наведвальнік леса, хоць і размешчаны яны на ўездзе.

Будзем спадзявацца, што дадзеная акцыя паспрыяе таму, што ў яе ўдзельнікаў сфарміруюцца беражлівыя адносіны да найважнейшага прыроднага рэсурсу краіны.

Фотоматериалы

Разделы сайта