У традыцыйную спартыўную суботу 7 лютага ў школе прайшоў этап каманднага першынства мерапрыемства пад назвай "Піянерскія гонкі". Дзве каманды, у склад якіх уваходзілі па 5 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак, дэманстравалі спрыт, хуткасць і нават знаходлівасць у даволі няпростых эстафетах пад назвай "Вялікія гонкі!", "Змяя", "Пракаці мяч", "Асушальнікі балот", "Рэпка", "Снайпер", "Вазьмі апошнім", "Паштальён", "Нязнайка". І трэба сказаць, гонкі ўдаліся! Фінальны разрыў паміж камандамі атрымаўся мінімальным, а вось настрой і камандны дух аказаліся на вяршыні! У наступную суботу 15 лютага дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак прадставяць каманду піянерскай дружыны імя А.Ф. Данукалова нашай школы ў раённым этапе названага спартыўнага мерапрыемства.
Мы будзем трымаць кулачкі за сваіх!