Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.03.2020

Залатыя ручкі сучасных ледзі

  Такая выстава была прэзентавана ў фае школы суботнім днём напярэдадні Свята вясны і прыгажосці. Кожны клас выставіў лепшыя ўзоры вырабаў, якія расказалі аб тым, як дзяўчынкі, іх маці, бабулі і жанчыны-настаўніцы бавяць свой вольны час. Самыя маленькія, першакласнікі, дзякуючы сваёй настаўніцы Волах Л.І., разглядаючы яе прыгожыя пано з саломкі, выказалі жаданне, што і яны хочуць навучыцца рабіць такую прыгажосць. А вось дзяўчынкам 2 класа даспадобы прыйшоўся квілінг. З захапленнем усе глядзелі на кошыкі для цукерак, першапачатковым матэрыялам для якіх служыла звычайная газета. А сумелі зрабіць гэты сапраўдныя творы мастацтва мамы Фёдарава Максіма і Лявіцкай Леры. А іх аднакласніца Кавалеўская Насця простую бутэлечку, дзякуючы тэхніцы дэкупаж, ператварыла ў сувенір. Дзяўчынак 5 і 8 класаў дагэтуль цікавіла толькі аплікацыя з паперы, але яны выказалі пажаданне навучыцца ўсяму  таму, што ўбачылі на выставе. Ад букетаў кветак з бісера Семяхінай Жэні, якая абараняла гонар свайго 7 класа, былі ўсе ў поўным захапленні. Яшчэ большыя эмоцыі ўзніклі ад лялек, упрыгожанні для якіх шые Юлія Анатольеўна Філімонава, маці шасцікласніка Вані. Дарэчы, тут жа паступіла прапанова запрасіць гэту сапраўдную майстрыху па шыцці ў адну з наступных субот правесці майстар-клас для нашых дзяўчынак. А вось выпускнікі школы прадэманстравалі больш практычныя ўменні. Не кожны можа пахваліцца тым, што сам умее вязаць шкарпэткі. А бабуля Тарасевіч Дзіяны перадае такія навыкі сваёй унучцы. Радавалі вока рознакаляровыя сурвэткі, звязаныя кручком, ад Паўлоўскай Олі. Настаўнікі Падгол Н.А. і Чаркаокая Н.М. любяць у вольны час вышываць карціны крыжыкам. Дадзеная форма прыцягнення школьнікаў да такой формы выхаваўчай дзейнасці дазволіла зрабіць вывад, што майстэрства умець рабіць прыгожыя рэчы сваімі рукамі заўсёды будзе актуальным і модным. 

Фотоматериалы

Разделы сайта