Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.06.2020

Свята развітання з букваром

  29 мая ў вучняў 1 класа адбылося “Свята развітання з букваром”.  Першакласнікі прачыталі сваю першую кнігу “Буквар”, і ў кожнай сям’і з’явіўся яшчэ адзін граматны чалавек. Бо буквар навучыў дзяцей чытаць і пісаць, а таксама стаць сапраўднымі вучнямі, сябраваць. Першакласнікі ў вершаванай форме расказалі аб тым, якія веды яны засвоілі  за свой першы вучэбны год, якім правілам паводзін навучыліся. Апошнія ўрокі чытання, матэматыкі, музыкі  прайшлі  ў  займальнай форме.  Вучні адгадвалі загадкі на школьную тэматыку, лічылі, спявалі песні. У конкурсе чытальнікаў верша “Хлопчык і лётчык” вызначыліся Асіпёнак Аляксандра, Казлова Вікторыя, Аўдзеенка Даніла. Першакласнікі выказалі словы падзякі ўсім тым, хто дапамагаў ім у навучанні грамаце. 

Фотоматериалы

Разделы сайта