Іван Пятровіч Шамякін - класік нашай нацыянальнай літаратуры. Яшчэ пры жыцці ён стаў адным з самых вядомых і папулярных пісьменнікаў у Беларусі і за яе межамі. Яго творы перакладзены больш чым на 30 моў свету, выдаваліся шматтысячнымі і мільённымі тыражамі.
З нагоды юбілейнай даты пісьменніка, вучні нашай школы падрыхтавалі літаратурную гасцёўню "Чалавек.Грамадзянін.Пісьменнік"
Вучні (вядучыя) расказвалі біяграфію Івана Пятровіча: пра сям'ю, ў якой нарадзіўся, кім былі бацькі, колькі ў сям'і было дзяцей, у якой школе вучыўся. Навучэнцы - чытальнікі выразна чыталі на памяць вершы, прысвечаныя пісьменніку. Потым вучні паказалі інсцэніроўку з аповесці "Трывожнае шчасце", з рамана "Глыбокая плынь".
Прыемна было слухаць прачытаныя ўрыўкі з твораў І. Шамякіна: аповесці "Помства", рамана "Сэрдца на далоні".
Вучні 11 класа паказалі мультымедыйную прэзентацыю пра І. Шамякіна.
Навучэнцы, па заканчэнні гасцёўні, засталіся задаволенымі, бо ім было не сумна і манатонна, а цікава.