9 снежня адзначалася юбілейная дата з дня нараджэння выдатнага песняра нашай беларускай літаратуры-Максіма Багдановіча. Вучні нашай школы падрыхтавалі і правялі гасцёўню “Так ярка пражыць-лепшай долі няма на зямлі”. Да гасцёўні падрыхтавалі кніжную выставу “Пясняр красы”, фотавітрыну. У час правядзення гасцёўні з уступным словам пра песняра выступіла настаўнік беларускай літаратуры Спірыдовіч Н.К. Яна расказала пра яркі і арыгінальны талент М.Багдановіча, кнігі, якія напісаны пра гэтага выдатнага мастака і пра яго творчасць. На экране тэлевізара была паказана прэзентацыя пра паэта. Вядучыя расказвалі пра жыццёвы і творчы шлях М. Багдановіча, а чытальнікі чыталі на памяць вершы песняра. Гучала музыка па вершы паэта.
Нельга не схіліцца ў пашане перад памяццю Максіма Багдановіча, чалавека, жыццё якога было сапраўдным грамадзянскім подзвігам.