22.02.2022 года з вучнямі старэйшых класаў была праведзена квэст-гульня "З роднымі словамі па жыцці"
Класы былі падзелены на дзве каманды. Каманды называліся "Каласок" і "Валошка". "На кожным пункце маршруту каманды выконвалі прапанаваныя заданні і атрымлівалі за гэта балы, якія заносілі ў маршрутны ліст.
Прыпынкі: "Перакладчыкі", "Шарада", "Словаведы", "Крылатая паштоўка", "Веру-не веру", "Рухальная сіла".
Гульня прайшла на адным дыханні. Павіншавалі пераможцаў якім былі ўручаны салодкія прызы. Таксама добрыя адзнакі па беларускай мове.