У розных кутках Беларусі, якая страціла ў 1941-1945 гадах кожнага трэцяга жыхара, створаны сімвалічныя мемарыяльныя комплексы, устаноўлены манументы, прысвечаныя падзеям самай трагічнай і кровапралітнай вайны на нашай шматпакутнай зямлі. Галоўнае-гэтыя месцы з’ўляюцца святым месцам ушанавання загінуўшых, вечным напамінам аб тым, які бясцэнны мір.
Вучні Вялікадолецкай дзіцячы сад-сярэдняй школы пабывалі ля падножжа МК ”Курган Славы”. Гэты комплекс уразіў нас сваёй веліччу і прыгажосцю. Ад падножжа кургана ўвысь ідуць дзве бетонныя лесвіцы і ўзыходжанне па іх на курган-гэта не проста пераадоленне перашкод, гэта спосаб ушанаваць памяць аб тых, хто ваяваў тут і аддаў жыццё за нас, за мірнае неба над намі. Прайсці кожную прыступку на шляху да вяршыні-значыць ушанаваць памяць усяго беларускага народа. На ўзгорку мы ўбачылі скульптуру - 4 штыка, абліцаваны тытанам. Кожны штык-гэта, адпаведна, 1-й, 2-й, 3-й Беларускія і 1-ы Прыбалтыйскі франты. Штыкі акружае кальцо, на якім-барэльефная выява савецкіх салдат і партызан. Мы былі пад уражаннем ад убачанага на МК.
Далей наш шлях ляжаў у музей Якуба Коласа ў г. Мінск. Музей размешчаны ў доме, дзе жыў паэт з 1945 па 1956 гады. У музеі мы ўбачылі асабістыя рэчы песняра і яго сям’і, кнігі, рукапісы, дакументы аб творчасці і грамадскай дзейнасці Я.Коласа, убачылі захаваны прыжыццёвы інтэр’ер пакояў паэта-рабочы кабінет і спальню. У кабінеце песняра нам паказалі на рабочым стале недапісаны ліст паэтам, калі абарвалася жыццё яго. Гадзіннік, які зафіксаваў час, калі астанавілася сэрца паэта-13.20. Прыгожы двухпавярховы дом і прылягаючая да яго плошча размешчана на тэрыторыі Акадэміі Навук Беларусі. Пабываўшы ў музеі, мы адчулі атмасферу часоў, калі жыў і тварыў Я.Колас.
Пабывалі ў ”Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”. Музей змяшчае 10 экспазіцыйных залаў. Кожная экспазіцыя мае сваю назву і сваю гісторыю стварэння. Пабываўшы ў кожнай зале, даведаліся пра падзеі ваеннага часу з пачатку вайны і да Перамогі. У музеі на шырокіх плазменных экранах у кожнай зале дэманструюцца кадры з хронікі. А таксама фотаздымкі таго часу. Спадабалася экспазіцыя баявой тэхнікі (танкі Т-34, ІС-3, БМ-13”Кацюша”, самалёт ЛІ-2). Зацікавіла калекцыя з 27 дакументаў ( баявыя данясенні, прыказы, дзённікі, журналы баявых дзеянняў, характарыстыкі салдат). Пісаць і расказваць можна шмат, а лепш убачыць сваімі вачыма.
На прыканцы нашай экскурсіі мы пабывалі на МК ”Хатынь”. Перад намі паўсталі сімвалічныя вянцы зрубаў на месцы спаленых хат, мы схілілі галовы перад брацкай магілай спаленых хатынцаў, над якой-Вянец Памяці са словамі наказу ўсім жывым, перад элементам мемарыяла”Адраджэння вёскі”. Пабывалі на могілках вёсак, урны з зямлёй 185 вёсак, спаленых разам з жыхарамі. Аддалі даніну памяці хвілінай маўчання перад скульптурнай кампазіцыяй старык з хлопчыкам на руках, які сімвалізуе непакораны чалавек.
Наша экскурсія прысвечана Году гістарычнай памяці. Сёння ў Беларусі распрацаваны цікавыя гістарычныя маршруты, прысвечаныя войнам і баям на яе тэрыторыі, гераічным лёсам людзей і трагедыям, пра якія нельга забываць.
Выражаем словы ўдзячнасці настаўнікам нашай школы Спірыдовіч Н.К., Савінай І.В., Рудкоўскаму А.В. за арганізацыю экскурсіі, вадзіцелю аўтобуса Васілеўскаму П.П.


