Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.10.2022

Экскурсія

  Вучні 5-11 класаў наведалі першага кастрычніка Цэнтр бяспекі ў г. Барань.

  У пачатку нашай сустрэчы, з вучнямі правялі гутарку аб небяспецы ў зімні перыяд. Асабліва ішла гутарка аб небяспечным выхадзе на лёд і катанні на цюбенгу. Вялікую цікавасць у вучняў вызвалі службы выратавання пры ўсіх магчымых надзвычайных сітуацыях, якія ёсць у быту нашага жыцця,  і адпрацоўкі дзеяння па іх ліквідацыі. Прайшла цікавая і пазнавальная экскурсія па цэнтру бяспекі. 

  Наступны прыпынак нашай экскурсіі - Купалаўскі музей Ляўкі. Гэта музей і дача Янкі Купалы. Вучні пазнаёміліся з літаратурна-дакументальнай часткай, якая размешчана ў былой канторы лясніцтва. У пакоях захоўваюцца выданні паэта розных гадоў, зборнікі вершаў, лісты, дакументы, здымкі, матэрыялы сустрэч Я. Купалы ў Ляўках з Я.Коласам, П.Броўкай, К.Крапівой.

   У мемарыяльнай частцы экспазіцыі на дачы паэта, у пакоях, дзе жыў і працаваў паэт, вучні пабачылі дакументы, асабістыя рэчы і мэблю, якімі карыстаўся Я. Купала.

  Пабывалі ў маляўнічым месцы пад назвай Копысь. Галоўнай славутасцю м. Копысь з'яўляецца гарадзішча 11-17 стагоддзя або Пятроўскі вал. Калісьці на гэтым месцы быў размешчаны драўляны замак. Зараз на месцы замка зроблены бутафорскія набудовы. Можна падняцца на зялёны вал і наведаць абарончую башню.

Фотоматериалы

Разделы сайта