Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.06.2023

"Крок да поспеху"

  У аздараўленчым лагеры "Крапыш" кожны дзень праходзіць у атмасферы свята, гульні, добразычлівасці і ў настроі летняга адпачынку. Дзень пачынаецца з зарадкі, каб атрымаць бадзёры настрой на цэлы дзень, а на лінейцы агучваецца план работы. Шмат увагі дзецям у лагеры  выхавацелі і настаўнік фізічнага выхавання ўдзяляюць здароўю, спорту, гульням на свежым паветры. Праводзяцца цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы.

 У лагернай змене стартавала рэспубліканская  інфармацыйна-пазнавальная акцыя "Крок да поспеху". Акцыя разлічана на матывацыю падлеткаў і малодшых школьнікаў, якія  адпачываюць у аздараўленчых лагерах. 

   Сёння ў лагер "Крапыш", у рамках акцы, запрасілі на сустрэчу  з дзецьмі старшыню Вялікадолецкага сельвыканкама - Сыса А.Л. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай і нефармальнай абстаноўцы. Дзеці задавалі Алегу Леанідавічу свае пытанні. На іх пачулі змястоўныя адказы. Гэта матываваная гутарка накіравана на папулярызацыю  дасягненняў нашай краіны і на выхаванне пачуццяў гонару за Беларусь. 

Фотоматериалы

Разделы сайта