Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2026

Дзень роднай мовы

  21 лютага ў школе адзначалася прыемнае свята - Дзень роднай мовы! Гэтае свята было заснаванае ЮНЕСКА з мэтай захавання моўнай і культурнай разнастайнасці. Для беларусаў гэты дзень мае асаблівае значэнне, бо беларуская мова з'яўляецца не толькі сродкам зносін, але і сімвалам нацыянальнай ідэнтычнасці.

  Вучні падрыхтаваліся для ўдзелу ў конкурсе на лепшага чытальніка вершаў П.У.Броўкі. Удзельнікі з задавальненнем слухалі і чыталі вершы, адказвалі на пытанні віктарыны па творах паэта-земляка. У выніку конкурсу перамогу атрымала Папова Аліна, 11 клас.

 Мова жыве, пакуль ёсць тыя, хто на ёй размаўляе, чытае і піша. Дзень роднай мовы - выдатная нагода яшчэ раз звярнуцца да багатай беларускай літаратуры і культурнай спадчыны.

  

  

Фотоматериалы

Разделы сайта