У суботу 15 лютага адбылася гасцёўня, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення гэтага дня, пра неабходнасць захавання беларускай мовы.
Для вучняў былі паказаны відэаролікі пра Беларусь і пра любімыя словы беларусаў .
Пасля была арганізавана гульня, дзе каманды разгадвалі загадкі і рэбусы, чыталі прыгожыя беларускія вершы, падбіралі розным прадметам беларускія назвы.
Сустрэча ўдалася! Кожны вучань у сваім сэрцы пакінуў, што трэба любіць і паважаць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова. Ды і жывем мы на зямлі вядомых Быкава, Барадуліна, Броўкі і Лось, творы якіх праславілі наш край.