Віцебская вобласць адзіная ў Беларусі, дзе адкрыты тры “ Цэнтры па надзвычайных сітуацыях”. Першы адкрыты ў Віцебску ў 2017 годзе, у 2019 годзе-у горадзе Барань Аршанскага раёна, трэці цэнтр адкрыты ў 2020 годзе ў горадзе Наваполацку. Вучні ”Вялікадолецкай д.с.-с.ш.” наведалі крыху раней ”Цэнтр бяспекі” ў горадзе Віцебску. А 10 снежня нашы вучні адправіліся ў “Цэнтр бяспекі” горада Наваполацка.
Спачатку нам прапанавалі паглядзець відэафільм, які нагадаў пра надзвычайныя сітуацыі, з якімі мы можам сутыкнуцца ў любы момант. Потым прайшлі тэставанне на планшэтах, спецыяльна ўстаноўленых у цэнтры. Нам было вельмі прыемна, што ўсе вучні атрымалі па тэстах ад 80 да 100 балаў. З дапамогай навучальнага мабільнага прылажэння мы вучыліся правільна вызываць экстрэнныя службы ў залежнасці ад віду надзвычайных сітуацый: 101, 102, 103, 114 і г.д. У пакоі, які поўнасцю імітуе сапраўдную жылую кватэру, нас падзялілі на каманды. З дапамогай мабільнага прылажэння, створанага на аснове тэхналогіі дапоўненай рэальнасці трэба было адшукаць ачагі ўзгарання ў кватэры: на кухні, каля каміна, на ложку з цыгарэтай, на вакне, каля стала з тэлевізарам, на кухонным стале з гарачай гарбатай. Трэба было яшчэ адказаць на тры пытанні ў мабільным прылажэнні. Самае “ страшнае” было ўвайсці ў імітуемую задымленую кватэру, якая напоўнена дымам і выйсці з яе. Нашы вучні справіліся і з гэтай сітуацыяй. Яшчэ мы пабывалі на імітуемай лясной паляне і проста ў лесе. Расказвалі і паказвалі як паводзіць сябе на лясной паляне, калі прыйшлі адпачыць, калі прыйшлі ў паход, калі нас застала навальніца ў лесе , у полі, на дарозе. Расказвалі, як паводзіць сябе на аўтобуснай астаноўцы, калі навальніца і дождж засталі нас.
Ад наведвання “Наваполацкага цэнтра бяспекі” ўсе вучні засталіся ў захапленні. Тэорыю, якую атрымалі на ўроках АБЖ, мы прымянялі ў цэнтры на практыцы ў розных надзвычайных сітуацыях.
Яшчэ мы пабывалі ў Музеі баявой славы г. Полацка, каля падножжа Кургана Бессмяротнасці. Экскурсавод музея расказаў пра экспазіцыю, прысвечаную гісторыі стварэння і баявой дзейнасці Полацкага ўмацаванага раёна, аб абароне Полацка ў чэрвені-ліпені 1941 года. Пачулі аповед пра жыццё горада ў перыяд нямецкай акупацыі, аб дзейнасці падпольшчыкаў і партызан, аб вызваленні Полацка ў ходзе Полацкай франтавой наступацельнай аперацыі. Сярод экспанатаў музея, нам паказалі дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў абароны і вызвалення Полацка, падпольшчыкаў і партызан, баявую зброю ваенных часоў.
Дадому мы вярталіся задаволенымі нашай экскурсіяй. Раім усім пабываць у “Наваполацкім цэнтры бяспекі” і Музеі баявой славы г.Полацка. Дзякуй Спірыдовіч Н.К., Мычко І.І., вадзіцелю Жванскаму В.Л. за арганізацыю экскурсіі.
Вучаніца 9 класа ўстановы адукацыі Клачок Елізавета.