У 2023 годзе мы будзем святкаваць 78 гадоў са Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гадоў. Але і сёння, і кожны год будзем успамінаць аб тых, хто абараняў нашу Радзіму ад ворагаў. А абаранялі яе не толькі дарослыя, але і дзеці. Іх было нямала. Толькі ў Беларусі каля 25 тысяч. На інфармацыйнай гадзіне “Юныя героі – антыфашысты” 6 лютага ў 4 класе мы ўспомнілі пра піянераў-герояў Марата Казея, Зіну Партнову і іх подзвігі.
Ідуць гады. Старэюць і паміраюць ветэраны, дзеці вайны, але застаюцца маладымі душой, і колькі хапае ў іх сіл, служаць нам прыкладам, годным для пераймання. Пасля вайны яны зноў адбудавалі гарады і вёскі, засеялі палі. Дзякуючы ім мы жывём пад мірным небам. Іх засталося зусім мала. Таму важна зрабіць так, каб палегчыць іх жыццё і помніць, як цяжка быў здабыты мір.
Што значыць быць патрыётам у наш час? Гэта, перш за ўсё – адказнасць. Давайце пачнем з сябе. Кожны дзень сваёй вучобай і працай будзем множыць славу нашай краіны. Кожны павінен рабіць сваю справу добра. Трэба стаць чалавекам, якім будзе ганарыцца краіна, родныя і блізкія. З малога пачынаецца вялікае. Чалавек, які добра робіць сваю справу на карысць сваёй Радзімы, і ёсць сапраўдны патрыёт. Трэба не толькі жыць, а актыўна ўдзельнічаць у жыцці роднага краю, рабіць патрэбныя справы, дапамагаць бацькам і тым, каму патрэбна дапамога. Ад нас залежыць, якой будзе ў будучым наша Беларусь.
Сёння перад усім светам стаіць задача – пазбегнуць вайны і атамнай катастрофы ў далейшым, бо мір – вялікая каштоўнасць.