19 чэрвеня 2019 года выхаванцы летніка працы и адпачынку «Ветразь» ўшанавалі памяць народнага пісьменніка Беларусі, земляка, слыннага сына літаратурнай Ушаччыны Васіля Быкава. Падлеткі абмеркавалі артыкул раённай газеты “Патрыёт”, прымеркаваны да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава, а потым наведалі школьную бібліятэку. У бібліятэцы выхаванцы летніка пазнаёміліся з выставай, прысвечанай славутым землякам Ушаччыны, зрабілі фотаздымкі ў фотазоне.