Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.10.19

Моладзь за бяспеку

  У рамках рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку”, якая прысвечана дню ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, 5 кастрычніка, у суботу, вучні школы наведалі пажарна-аварыйны выратавальны пост 11 у аг.Вялікія Дольцы. Наведвальнікі мелі магчымасць не толькі ўбачыць абноўлены пасля раманту інтэр’ер саміх памяшканняў паста, дзе зараз створаны ўсе ўмовы для работы супрацоўнікаў-выратавальнікаў, але паслухаць пра рабочыя будні людзей гэтай запатрабаванай прафесіі. Час, праведзены каля баявой машыны, якая больш нагадвала “куфэрак” на ўсе выпадкі жыцця, пакінуў толькі самыя яркія эмоцыі. Кожны прадмет быў абмацаны рукамі, тэарэтычна прадэманстравана яго прымяненне. Ну, а касцюм-байцоўка проста падмацаваў атрыманыя веды, што гэта прафесія для самых мужных і дужых людзей!

  Школа ў гэтым накірунку мае добрую традыцыю, бо многія яе выпускнікі менавіта звязалі свой лёс з работай у МНС. А пачаткам гэтаму стаў клуб юнага пажарнага-выратавальніка, які існуе даўно ў школе.

  Менавіта з яго пачынаў і Лісоўскі С.І., на дадзены момант супрацоўнік паста, які і стаў нашым экскурсаводам у гэты дзень. Спадзяёмся, што сярод прысутных у гэты дзень былі будучыя выратавальнікі-пажарныя…

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта