Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.11.19

Запамінальныя канікулы

  Чаго вучні чакаюць? Канікул. На канікулах можна адпачыць, набрацца сіл, наведаць музеі  (калі ёсць такая магчымасць).

    Запомніліся  асеннія  канікулы вучням Вялікадолецкай дзіцячы сад – сярэдняй школы.  Яны  пабывалі  на экскурсіі  ў г.Віцебску. Гэта быў самы запамінальны і цікавы дзень канікул, таму што  яны  наведалі Цэнтр Бяспекі МНС г.Віцебска.

  Маляўніча аформлены памяшканні цэнтра, абсталяваныя з выкарыстаннем высокатэхналагічных адукацыйных трэнажораў-сімулятараў. Напрыклад, з дапамогай дапоўненай рэальнасці тут можна вывучыць прычыны пажару, эвакуацыі праз задымлены лабірынт, пры дапамозе вогнетушыцеляў-сімулятараў  тушыць  узгаранне.

   Заняткі зрабілі вялікае ўражанне на хлопчыкаў і дзяўчынак  і выклікалі буру станоўчых эмоцый. З вялікай цікавасцю і непрыхаванымі эмоцыямі  мы адкрывалі для сябе нешта новае ў галіне бяспекі і творча падыходзілі да вырашэння сітуацыйных задач.

   У цэнтры бяспекі мы змаглі набыць неабходны вопыт паводзін у розных надзвычайных сітуацыях, прайсці тэставанне па асновах бяспекі жыццядзейнасці, атрымаць навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі, да якіх наступстваў прыводзяць пажары, адпрацаваць навыкі эвакуацыі і многае іншае.

    Яшчэ мы наведалі абласны музей  Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова. Экскурсавод музея расказаў нам пра дзіцячыя і юнацкія гады Міная Піліпавіча, пра арганізацыю партызанскага руху  ў гады вайны. Цікава было паслухаць пра партызанскі  рух брыгады  імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола і 1-й Віцебскай партызанскай брыгады,  пра вызваленне горада Віцебска і Беларусі. Пабывалі ў парку побач  з  музеем, дзе ўстаноўлены скульптурны бюст М.П.Шнырову, макет “ Чыгуначная вайна”,  артылерыйскія  пушкі, зробленыя партызанскія зямлянкі.

     Наведалі  Музей прыватных калекцый.

   Ад вучняў, якія наведалі г.Віцебск, хочам сказаць вялікі дзякуй настаўнікам Н.К.Спірыдовіч, М.Ю.Александровіч, а таксама нашаму вадзіцелю В.Л.Жванскаму за цікавую і змястоўную экскурсію

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта