Новы год-цудоўнае свята. Свята падарункаў, сюрпрызаў, добрага настрою і прыемных уражанняў. Добры настрой, радасць, падарожжа падарыла нам, вучням Вялікадолецкай д.с-с.ш, Н.К.Спірыдовіч. Яна арганізавала паездку ў г. Мінск. Дзень выдаўся цёплы, сонечны, што надало нам яшчэ большага настрою на добрае падарожжа.
Прыемна і радасна бачыць, як у нашай сталіцы- горадзе-героі Мінску, адкрыты новыя музеі, мемарыяльныя комплексы, якія сімвалізуюць народную ўдзячнасць героям Вялікай Айчыннай вайны. Мы наведалі ў г. Мінску Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Пачатак экскурсійнага маршруту ў музеі пачаўся з паказу капсулы з пасланнем нашчадкам, якую заклаў 24 красавіка 2010г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка. 1-ая зала “Мір і вайна” прадстаўляе сабой інсталяцыю, якая дазваляе падумаць аб міры і вайне. Вялікае ўражанне засталося ў нас ад наведвання 3-яй залы пад назвай “Дарогамі вайны”. У гэтай зале мы ўбачылі шмат ваеннай тэхнікі: баявую машыну “Кацюша”-БМ-13, грузавік ГАЗ-АА, лінейку савецкіх мінамётаў усіх калібраў ад 50 да 160мм., артылерыйскія сістэмы(пушкі 45, 57, 76 мм), супрацьтанкавая самаходная ўстаноўка СУ-100, цяжкі танк –ІС-2 і боепрыпасы.У верхнім поясе- самалёт ПО-2. Тут можна ўбачыць і палявую кухню, грузавік ЗІС-5В, які прымаў ўдзел у вызваленні Беларусі. У канцы экспазіцыі можна ўбачыць тэматычны камплекс “Стралковая зброя Другой міравой вайны: пісталеты, вінтоўкі, пісталеты-кулямёты, кулямёты розных краін, сістэм і калібраў”.
У музеі мы ўбачылі шмат фотаздымкаў, дакументаў, асабістых рэчыў, узнагарод, зброя, якія могуць расказаць пра абарону Брэсцкай крэпасці, пра абарону г.Магілёва, Мінска і г.д.
Захапіла дыханне ў нас, калі мы пераходзілі па шкляным мосце ў наступную залу- “Партызанскі рух і антыфашысцкая падпольная барацьба на Беларусі”. Зала стылізавана ў выглядзе лесу. Партызанскі лясны лагер паказаны аб’ёмна-прасторавымі кампазіцыямі : аружэйная майстэрня, тыпаграфія, лясная школа, шпіталь, кухня.
Апошняя зала “Перамогі” завяршае экскурсійны маршрут. Тут злучаны Памяць і Слава аб перамозе народа ў гады вайны. На мрамарных плітах высечаны імёны больш 2000 воінаў, падпольшчыкаў і партызан Герояў Савецкага Саюза. Увекавечаны і імёны 73 поўных кавалераў ордэна Славы. Залатымі літарамі ўпісаны назвы часцей і злучэнняў 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх, 1-га Прыбалтыйскага франтоў, партызанскіх фарміраванняў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі.
Святочны вячэрні Мінск адпавядаў назве “навагодняя елка”. Усюды мігалі рознакаляровыя элюмінацыі, і гэта надавала святочны настрой і адчуванне надыхода Новага года. Нацыянальная бібліятэка свяцілася вечарам рознымі колерамі і мела выгляд вялікага шара, які “падымаўся і апускаўся”. Пабывалі мы ў гандлёва- забаўляльным цэнтры “Дана-Мол”. Бачылі навагоднюю елку вялікіх памераў. Вакол елкі рухаліся “несапраўдныя” звяры. Усе былі ў захапленні.
Вялікі дзякуй настаўнікам Н.К.Спірыдовіч, Л.І.Волах за навагодняе падарожжа, а таксама вадзіцелю аўтобуса П.П.Васілеўскаму.
Вучаніца 10 класа Алексяёнак Маргарыта .