У гэтым годзе зіма своеасаблівая ... Але гэта не стала перашкодай для правядзення тэматычнай суботы "Дзень снегу".
18 студзеня вучні школы прынялі ўдзел у мерапрыемстве з інтрыгуючай назвай "Дзень снегу без снегу". Ініцыятывай яго правядзення стала традыцыя ў перадапошнюю нядзелю студзеня адзначать новае свята - Сусветны дзень снегу, або Міжнародны дзень зімовых відаў спорту.
Удзельнікі пазнавальна - забаўляльнай праграмы, а гэта каманды "Сняжынка" і "Сняжок", паказалі ўмельства ў кіданні ватных сняжкоў удаль, на меткасць. Весялосць выклікаў мастацкі конкурс "Намалюй снегавіка". Конкурс на самую прыгожую сняжынку паказаў лепшымі у гэтай справе хлопчыкаў. А феерверк з шарыкаў, якія трэба было надуць, каб яны лопнулі, спрыялі зімоваму вясёламу настрою. Шмат іншых паядынкаў выклікалі смех і стварылі бадзёры дух суботняга дня.