Рускі класік І.Тургенеў казаў: "Жыццё не жарт і не забава, жыццё - цяжкая праца". Менавіта з гэтых слоў пачалася сустрэча педагога сацыяльнага Волах Л.І. з вучнямі школы ў суботу напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй. Нягледзячы на негатыўнасць гэтай страшнай сацыяльнай з'явы сучаснага свету, мерапрыемства было накіравана на ўсведамленне каштоўнасці чалавечага жыцця і здаровага выбару. Вучні выступалі не пасіўнымі слухачамі, а сталі актыўнымі суразмоўцамі і ўдзельнікамі некалькіх трэнінгаў. Як стараўся кожны з іх распраміць скрэпку, што і атрымалася добра. Але як не стараліся вярнуць пасля гэтага яе пачатковае становішча, усе ж гэтага не атрымалася. Так і з нашым жыццём... Любы неабдуманы крок змяняе і ламае чалавека. Сям'я, жыццё, павага, каханне - менавіта гэтыя словы былі напісаны падлеткамі на прыгожа выразаных фігурках, якія сталі своеасаблівым флэш-мобам у падтрымку будучай правільнай жыццёвай пазіцыі. Прагляд і абмеркаванне актуальнага фільма пра наркаманію дазволіў збоку ўбачыць праблему страчаных чалавечых каштоўнасцей.