Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.03.20

Лірычная субота

  Субота 21 сакавіка пазначана ў календары як Сусветны дзень паэзіі. Таму гэта дата ніяк не магла абысці стараной і нашу школу. У гэты дзень у школьнай бібліятэцы сабраліся лепшыя лірыкі, якія ў цёплай абстаноўцы за чашкай чаю чыталі прыгожыя і любімыя вершы. Канешне, у Год малой радзімы старт быў зададзены радкамі паэткі-зямлячкі Е.Лось "Паедземце, дружа, ва Ушачы..." Вельмі пранікнёна гучалі радкі П.Броўкі, Тамары Барадзёнак. Ды і пастаянная выстава, створаная ў інтэр'еры бібліятэкі, спрыяла пазнавальнай актыўнасці дзяцей, якія бралі ў рукі зборнічкі нашых вядомых паэтаў і чыталі, чыталі...А пасля гучалі і любімыя радкі сусветнай паэзіі. Так, напрыклад Каця Вацьковіч, вучаніца 8 класа, вельмі пранікнёна прачытала верш К.Сіманава "Жди меня". І яе вельмі зацікавіла паведамленне сваёй настаўніцы нямецкай мовы Падгол Н.А., што ў яе ёсць пераклад гэтага верша на нямецкую мову, якую дзяўчынка вывучае даволі сур'ёзна. Вельмі прыемным госцем сярод "лірыкаў" стаў настаўнік фізікі Аніскевіч М.У., які здзівіў  сваім веданнем на памяць вершаў У.Высоцкага і не толькі яго.  Яшчэ адна цікавая форма правядзення школьнай суботы прадэманстравала зацікаўленасць і з карысцю праведзены час настаўнікаў і бацькоў!

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта