29 мая ў вучняў 1 класа адбылося “Свята развітання з букваром”. Першакласнікі прачыталі сваю першую кнігу “Буквар”, і ў кожнай сям’і з’явіўся яшчэ адзін граматны чалавек. Бо буквар навучыў дзяцей чытаць і пісаць, а таксама стаць сапраўднымі вучнямі, сябраваць. Першакласнікі ў вершаванай форме расказалі аб тым, якія веды яны засвоілі за свой першы вучэбны год, якім правілам паводзін навучыліся. Апошнія ўрокі чытання, матэматыкі, музыкі прайшлі ў займальнай форме. Вучні адгадвалі загадкі на школьную тэматыку, лічылі, спявалі песні. У конкурсе чытальнікаў верша “Хлопчык і лётчык” вызначыліся Асіпёнак Аляксандра, Казлова Вікторыя, Аўдзеенка Даніла. Першакласнікі выказалі словы падзякі ўсім тым, хто дапамагаў ім у навучанні грамаце.