Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.10.21

Посещение линии Сталина

Дарогамі ваеннага часу

 

Людзі (дарослыя і малыя) не павінны забываць пра жахі вайны, смерць і

пакуты мільёнаў людзей. Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму.

Цёплым сонечным,восеньскім днём вучні Вялікадолецкай с/ш-д\с адправіліся ў падарожжа. На гэты раз шлях ляжаў на Міншчыну, на гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”.

Гэты мемарыял 1941 года і музей першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. З першых крокаў экспазіцыі мы адчулі дух ваеннага часу. Перад намі былі доты. У іх усё адноўлена, як і было да вайны: устаноўлены 76-мм гармата і кулямёт “максім”. На бетонных сценах дотаў мы ўбачылі сляды ад снарадаў і сколы ад авіябомб ворага. Калі былі рэстаўрацыйныя работы ,усе “ўмяціны” на сценах ад куль захаваліся. Перад намі паўсталі 3-х і 2-х амбразурныя кулямётныя доты. Адноўлены акопы і хады, траншэі і супрацьтанкавыя рвы розных профіляў. У цэнтры музея-штучны вадаём. Вялікае ўражанне засталося ад панарамы ваеннай тэхнікі розных часоў: бронетэхніка і тэхніка на гусеніцах і калёсах. Не менш цікавая экспазіцыя артылерыі часоў вайны. “Бог вайны”, як яе называлі франтавікі. Артылерыя была вогненнай сілай надземных войск. Яна падзялялася па баявому назначэнню: на пушачную, гаўбічную, супрацьтанкавую, зенітную, мінамётную, рэактыўную артылерыю.

Цікавая і захапляльная выстава аўтамашын ваеннага часу: ГАС-АА, ЗІС-5, ГАС-67Б. Убачылі мы сімвал вайны-45-мм супрацьтанкавую пушку (знакамітыя “саракапяткі”). Самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі САУ-100, САУ-152, пушкі ЗІС-2 і ЗІС-3.

Вельмі вялікая плошча адведзена для самалётаў “крылы радзімы”. Застаецца толькі надзець шлем і сесці ў кабіну СУ-25, МІГ-23, МІ-8, МІ-24”кракадзіл”.

Гэта экскурсія застанецца ў памяці надоўга. Гэта жывая гісторыя,да якой можа датыкнуцца кожны, каму дорага памяць аб гераічным мінулым.

Пабывалі яшчэ на Радзіме Янкі Купалы-мемарыяльным запаведніку “Вязынка”. Менавіта тут, у колішнім маёнтку Вязынка і нарадзіўся Ясь Луцэвіч, будучы народны паэт Беларусі Янка Купала. На тэрыторыі запаведніка мы ўбачылі рэчку Вязынка, якая дала назву мясцовасці, свіран, стары сад, валуны з высечанымі на іх радкамі з твораў Янкі Купалы, крыніцу, дуброву, пасаджаную паэтам. Экскурсавод расказала пра жыццё і творчасць паэта. У пакоі, дзе жыла ў 1881-1883гг.сям’я Луцэвічаў, і сенцах узноўлены тагачасны інтэр’ер. Атмасферу даўняга побыту ствараюць рэчы канца 19-пачатку 20 стагоддзя. Ёсць рэчы, якія сабраны ў ваколіцах Вязынкі.

Вялікі дзякуй ад вучняў, якія ездзілі на экскурсію,Спірыдовіч Н.К.,Савінай І.В., Аніскевічу М.У. за арганізацыю паездкі, шафёру аўтобуса Васілеўскаму П.П. Выказваем падзяку намесніку дырэктара філіала “Маяк-Ушацкі” Лісічонку С.М. за спонсарскую дапамогу ў правядзенні экскурсіі.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта