У канцы кастрычніка праходзіў тыдзень музеяў устаноў адукацыі.
“Музей для ўсіх”-пад такім дэвізам сустракаў сваіх наведвальнікаў музей установы адукацыі “Вялікадолецкая дзіцячы сад-сярэдняя школа імя П.У.Броўкі”. Профіль музея-гісторыка-краязнаўчы,таму і мерапрыемствы былі праведзены згодна профілю музея.Тыдзень пачаўся з агляднай экскурсіі па раздзелах музея: “Гісторыя школы”, “Літаратурная Ушаччына”, “Дарогамі вайны”, “Вясковая хатка”. Быў праведзены музейны занятак “Вайна-боль і памяць народа”. Гэты занятак сведчанне таго, што ў беларусі ніколі не знікне памяць пра палеглых на палях вайны салдат, пра іх трагічны лёс, пра тое, што любая вайна нясе страты, нішчыць чалавечае шчасце.
Цікава прайшла віктарына “Ушаччына літаратурная”. Кіраўнік музея Н.К.Спірыдовіч задавала пытанні, а мы (наведвальнікі) адказвалі пра каго з Ушацкіх пісьменнікаў ідзе размова ў прыведзеных радках, каму належаць прыведзеныя радкі, называлі месца і дату нараджэння пісьменнікаў Ушаччыны.
Мерапрыемства “Этнаграфічны калейдаскоп” сабраў сапраўдных знаўцаў беларускай этнаграфіі, вучняў, якія цікавяцца звычаямі і абрадамі беларускага народа, яго мінулым, гісторыяй і культурай. Вучні даведаліся пра гісторыю беларускага нацыянальнага адзення як мужчынскага так і жаночага, пра посуд і ганчарныя вырабы, сельскагаспадарчыя пабудовы і прылады працы. Вучні разгадвалі задачы-галаваломкі ў выглядзе крыжаванак.
Наведвайце і прыходзьце ў музей! Я лічу, што няма такога вучня, які хаця б разок не наведаў музей ( раённы, абласны і рэспубліканскі).