Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.11.21

Памятная экскурсія

      Канікулы-гэта вольны час і адпачынак, час, калі можна з’ездзіць на экскурсію або наведаць які-небудзь музей. У адзін з восеньскіх дзён, мы, вучні “Вялікадолецкай дз/с сярэдняя школа” паехалі на экскурсію на МК “Прарыў”.

       У 2015-2016 гадах праведзена капітальная рэканструкцыя з рэстаўрацыяй і зараз комплекс “Прарыў” сустракае наведвальнікаў у абноўленым выглядзе. Увесь ансамбль МК пабудаваны такім вобразам, што наведвальнікі праходзяць па таму шляху, у тым накірунку, у якім прарываліся партызаны.

   Першае ўражанне пакінула ў нас выстава ваеннай тэхнікі, якая асабліва зацікавіла хлопчыкаў, а затым і дзяўчынак. Затым экскурсавод расказала пра ўтварэнне Полацка-Лепельскай партызанскай зоны, пра прарыў блакады. Далей перад намі паўсталі глыбы-пілоты, якія сімвалізуюць 60000 нямецка-фашысцкіх войск, якія павінны былі агнём і свінцом знішчыць партызанскую рэспубліку. Глыбы разарваны, што сімвалізуе прарыў варожай блакады. Паміж стэламі-паўстала велічная фігура партызана, якога выхапілі з раду атакуючых у момант апошняга “браска” наперад.

      На верхняй пляцоўцы МК размешчана Брацкая магіла. Тут захаронена больш 450 партызан, воінаў Савецкай Арміі і мірных жыхароў, якія загінулі пры прарыве варожай блакады. Мінутай маўчання мы аддалі дань памяці тым, хто захаронены тут.

   Новым элементам МК з’ўляецца імправізаваная “Партызанская вёска”, якая знаёміць наведвальнікаў з бытам партызан Полацка-Лепельскай зоны. Экскурсавод расказала нам пра “Лясную школу”, якая была ў гады вайны, пра жылыя зямлянкі, пра вогнішча, пры якім вырашаліся важныя ваенныя пытанні.

      Я раю наведаць МК ”Прарыў”. Мы засталіся пад уражаннем ад убачанага і праслуханай інфармацыі ад экскурсавода.

     У гэты дзень наведалі яшчэ “Сядзібу-музей В.У.Быкава” у вёсцы Бычкі. Экскурсавод расказала нам пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Сустрэў нас музей, размешчаны ў адноўленай сядзібе Быкавых. На тэрыторыі мы ўбачылі дакладную копію дома, дзе прайшло дзяцінства пісьменніка, хлеў, гумно. У двары захаваліся нават дрэвы, пасаджаныя бацькам Васіля Уладзіміравіча. У доме ўбачылі этнаграфічна-бытавую экспазіцыю, якую складаюць прадметы хатняга ўжытку. У літаратурна-гістарычнай экспазіцыі ўбачылі дакументы, кнігі, лісты, нават ўласныя рэчы пісьменніка, убачылі шмат фатаграфій з сямейнага архіва Быкавых.

       Вялікі дзякуй Н.К.Спірыдовіч, якая арганізавала гэту экскурсію і вадзіцелю Жванскаму В.Л.

 

 

                                                   

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта