Вось і закончыўся навучальны год для вучняў нашай школы.
У апошні дзень мая выдалася сонечнае надвор'е і вучні 1-2 класаў пайшлі ў паход у вёску Старына на радзіму паэтэсы Е. Я. Лось.
Настаўнікі Пугач Г.В. і Карчэўская В.Н. расказалі дзецям пра жыццё і творчасць нашай зямлячкі. Дзеці пачыталі вершы, час праляцеў хутка.