Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.02.23

“Юныя героі – антыфашысты”

  У 2023 годзе мы будзем святкаваць 78 гадоў са Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гадоў. Але і сёння, і кожны год будзем успамінаць аб тых, хто абараняў нашу Радзіму ад ворагаў. А абаранялі яе не толькі дарослыя, але і дзеці. Іх было нямала. Толькі ў Беларусі каля 25 тысяч. На інфармацыйнай гадзіне  “Юныя героі – антыфашысты” 6 лютага  ў 4 класе мы ўспомнілі пра піянераў-герояў    Марата  Казея, Зіну Партнову і іх подзвігі.

    Ідуць гады. Старэюць і паміраюць ветэраны, дзеці вайны, але застаюцца маладымі душой, і колькі хапае ў іх  сіл, служаць нам прыкладам, годным для пераймання.  Пасля вайны яны зноў адбудавалі гарады і вёскі, засеялі палі. Дзякуючы ім мы жывём пад мірным небам.   Іх засталося зусім мала. Таму важна зрабіць так, каб палегчыць іх жыццё і помніць, як цяжка быў здабыты мір.

   Што значыць быць патрыётам у наш час? Гэта,  перш за ўсё – адказнасць. Давайце пачнем з сябе. Кожны дзень сваёй вучобай і працай будзем множыць славу нашай краіны. Кожны павінен рабіць сваю справу добра. Трэба стаць чалавекам, якім будзе ганарыцца краіна, родныя і блізкія. З малога пачынаецца вялікае. Чалавек, які добра робіць сваю справу на карысць сваёй Радзімы, і ёсць сапраўдны патрыёт. Трэба не толькі жыць, а актыўна ўдзельнічаць у жыцці роднага краю, рабіць патрэбныя справы, дапамагаць бацькам і тым, каму патрэбна дапамога. Ад нас залежыць, якой будзе ў будучым наша Беларусь.

  Сёння перад усім светам стаіць задача – пазбегнуць вайны і атамнай катастрофы ў далейшым, бо мір – вялікая каштоўнасць.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта