Лета - цудоўная пара, якая дае магчымасць дзецям адпачыць пасля навучальнага года і набрацца новых сіл перад новым навучальным годам.
У нашай школе адчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер "Крапыш" з дзённым прыбываннем дзяцей. У лагеры многа ўвагі будзе адведзена здароўю дзяцей, таму будзем займацца фізкультурай, гуляць на свежым паветры ў гульні, правадзіць цікавыя мерапрыемствы. Адкрыццё лагернай змены пачалося з урачыстай лінейкі. Дырэктар школы М.П. Казлоўская пажадала дзецям добра адпачыць і набрацца сіл.
Лагер працы і адпачынку "Ветразь" пачаў сваю працу з вучнямі 9-10 классаў. Ім пажадалі не толькі добра адпачыць, а і папрацаваць.