Выхаванцы дзённага аздараўленчага лагера "Крапыш" адправіліся ў падарожжа-экскурсію "Славутыя мясціны маёй малой радзімы". Дзеці разам з выхавацелямі наведаліся ў госці ў Вялікадолецкае лясніцтва, пабывалі ў аддзяленні паштовай сувязі, убачылі ў майстэрні мясцовага КУСГП "Вялікадолецкае" шмат тэхнікі, якая працуе на палях. Гасцінна сустрэлі выхаванцаў лагера ў сельвыканкаме. У сельскім доме культуры прапанавалі дзецям танцавальную і гульнёвую праграму. Дзеці былі ў захапленні ад падарожжа.