З 2 па 7 верасня 2024 года ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень беларускай пісменнасці і друку. У рамках тыдня прайшлі наступныя мерапрыемствы: экскурсія ў школьную бібліятэку, экскурсія ў школьны музей, класныя гадзіны “Скарына – першадрукар Беларусі”, “Кніжны скарб Ф.Скарыны”, “Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці”, завочнае падарожжа “Помнікі беларускага пісьменства”, вусны часопіс “Асветнікі зямлі беларускай”.
Вучні даведаліся шмат новага аб славутых продках, чыталі вершы, рабілі замалёўкі.