Добрае надвор’е, добры настрой і добрая справа
Традыцыйна ў пачатку кастрычніка вучні нашай школы прымаюць удзел у прыродаахоўнай акцыі “Чысты лес”. Садзейнічаюць правядзенню акцыі Вялікадолецкае лясніцтва і школьнае лясніцтва. Селета ў акцыі прынялі ўдзел 12 вучняў і 3 настаўнікі. Мы прайшлі лясной дарогай ад аграгарадка Вялікія Дольцы да вёскі Царкавішча і сабралі цэлы прычэп смецця. Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі задавальненне ад праведзенай работы. Лес вітаў сваіх сяброў непаўторнымі восеньскімі фарбамі, гукамі, пахамі, даў добры настрой і зарад бадзёрасці. І, як ні дзіўна, хоць надвор’е ў гэты дзень было вельмі пераменлівым, падчас падарожжа па лесе яно нам спрыяла.
Кіраўнік школьнага лясніцтва Жук А.М.